Галина Смолянко: «Жизнь на пенсии может быть интересной, поэтому не заглядывайте в паспорт»

Большасць людзей у сталым узросце марыць заставацца маладымі. Калі не знешне, то хаця б душой. І прадаўжаць радавацца жыццю, займацца любімай справай і несці энергію і настрой людзям.

— Ты яшчэ працуеш? — замест прывітальных слоў чую ў тэлефоннай трубцы голас сяброўкі дзяцінства. На мой станоўчы адказ яна прадаўжае: «Гэта вельмі добра, так трымай і далей. Не трэба заглядваць у пашпарт». Нездарма заўважана, што чалавеку столькі гадоў, на колькі ён сябе адчувае. Камусьці такое меркаванне можа паказацца дзіўным: хіба можна заставацца маладым душой, калі за плячыма няпросты лёс, цяжкая праца, слабое здароўе? Вядома, усё захаваць на добрым узроўні няпроста, а вось стрыжань унутры трэба мець. І яшчэ любоў да жыцця, каб упэўнена крочыць па яго ступенях.

Творчыя камандзіроўкі часта прыводзяць да людзей залатога ўзросту.  Часта дзіву даюся: адкуль у іх бяруцца сілы, жаданне тварыць? Яны працуюць на дачах, вырошчваюць агародніну, робяць нарыхтоўкі на зіму. Любяць вязаць і вышываць, робяць розныя прыгожыя рэчы.

У творчых людзей свае мары і жаданні. Нярэдка для іх увасаблення патрэбна шмат гадоў, і выхад на пенсію — самы добры момант, каб іх ажыццявіць. Шмат вольнага часу,  а яшчэ вопыт ды занатоўкі. І тады з-пад пяра выходзяць вершы, паэмы, раманы, у мастакоў — цудоўныя карціны. Затым хтосьці  іх прачытае ці паспяшаецца на  выставу. Сустрэча з мастацтвам —  сапраўднае цуда, якое ўзбагачае душу і ўзнімае настрой.  Хаця жаданні могуць быць рознымі. Да прыкладу, камусьці  ў састарэлым узросце хочацца пасадзіць сад. «А ці паспееш  з’есці яблык?» — можна пачуць пытанне. Хачу зазначыць на гэты конт: справы робяцца  і для іншых, на доўгія гады.

Як застацца маладымі душой у пажылым узросце? У кожнага свой сакрэт, свой падыход да справы. Мяне падтрымаюць тыя, хто вядзе актыўны лад жыцця. Трэба займацца спортам, хадзіць пешшу, шмат падарожнічаць. І яшчэ пытанне: як атрымаць радасць ад новага дня ў састарэлым узросце? Хтосьці з маіх герояў вельмі моцна любіць кветкі.  Найчасцей яны аддаюць перавагу ружам, іх вырошчваюць да некалькі дзясяткаў гатункаў. І хаця гэта вельмі клопатна, але атрымліваюць задавальненне. Прыгажуні зачароўваюць сэрцы не толькі гаспадынь, але родных і знаёмых. А колькі хараства і патаемнасці ў квецені звычайных кветачак!

На календары — вясна. Вось-вось адбудуцца змены ў прыродзе: з’явяцца першыя лісточкі, праб’ецца зялёная трава… Вось так і ў чалавека: душа распахнецца, з’явіцца настрой, жаданне тварыць…

Галіна Смалянка