К Всемирному дню здоровья в Кореличах прошла акция «За здоровье и активное долголетие»

«За здароўе і актыўнае даўгалецце» — пад такой назвай у Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзена акцыя. Яна прысвечана Сусветнаму дню здароўя і сабрала шмат удзельнікаў. Журналіст пагутарыў з імі і арганізатарамі мерапрыемства.

Ларыса РАПАВЕЦ,
начальнік Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары»:
— Мы прапаноўваем наведвальнікам акцыі здаровую кісламалочную прадукцыю, кефір, тварожны глазураваны сырок «Капітошка», смятану. Уся наша прадукцыя аказвае станоўчае ўздзеянне на здароўе чалавека. Галоўная наша задача — гэта здаровая нацыя і здаровыя людзі. Паколькі мы хоць і ў маленькіх маштабах, але забяспечваем вытворчую бяспеку краіны.


Іна ЛЯЎКОВІЧ,
кіраўнік фізкультурна-аздараўленчага гуртка «Рытм»
пры ЦСАН Карэліцкага раёна:
— Скандынаўская хада становіцца ўсё больш запатрабаванай. Гэты від спорту знайшоў сваю мэтавую аўдыторыю сярод грамадзян пажылога ўзросту. Самая галоўная наша мэта — не нашкодзіць. І гэта яшчэ добры спосаб чалавечых зносін і ўзняцця настрою. Я прыйшла на Дзень здароўя, каб прарэкламаваць гэты від фізічнай нагрузкі.


Людміла ТУРЛЮК,
пенсіянерка, г.п. Карэлічы:
— Асабіста я наведваю розныя гурткі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Стараюся не прапусціць ніводнага занятку. На Дзень здароўя прыйшла, каб атрымаць новыя веды па здароваму ладу жыцця, пагутарыць з людзьмі, праверыць свой стан здароўя. Мне гэта ў поўнай ступені ўдалося зрабіць, атрымала масу станоўчых уражанняў.


Святлана САНЦЭВІЧ,
фельчар-валеёлаг УАЗ «Карэліцкая ЦРБ»,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа:
— Акцыя праходзіць актыўна. Людзі змяраюць артэрыяльны ціск, цукар у крыві, робяць ЭКГ. Наведвальнікі, у якіх выявілі адхіленні ад нормы, накіроўваюцца на даабследаванне да раённых спецыялістаў. Кожны ўдзельнік акцыі атрымлівае парады па здароваму ладу жыцця, рухальнай актыўнасці, прынцыпах рацыянальнага харчавання, рэжыму дня, працы, адпачынку.


Міхаіл ЛАГУТА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі:
— Карэліцкая раённая бібліятэка арганізавала інтэрактыўную гульню для наведвальнікаў. Прапаноўваем фітагарбату з траў. Падрыхтаваны тэматычная выстава кніг «Шлях да здароўя», фотазона «Карэлічы — здаровы гарадок». Прадстаўлена выдавецкая дзейнасць бібліятэкі па здаровым ладзе жыцця.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ