Карэліцкі выканаўчы камітэт і райсавет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх вернікаў рымска-каталіцкай канфесіі з Вялікаднем

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх вернікаў рымска-каталіцкай

канфесіі са святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення!

У Рэспубліцы Беларусь склаліся аднолькава паважлівыя адносіны да ўсіх рэлігій, якія заклікаюць чалавека да дабра і міласэрнасці, да спачування і любові. У сусветнай супольнасці наша дзяржава з’яўляецца прыкладам талерантнасці і адзінства, спрадвеку тут побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў.

Важнейшае хрысціянскае свята  — Вялікдзень — яднае людзей вакол галоўных чалавечых каштоўнасцяў, напаўняе кожнага верай у трыумф  жыцця і любові.

Як светлыя і цёплыя промні вясенняга сонца саграваюць усё жывое, няхай Хрыстова Уваскрэсенне ў кожным з нас адродзіць веру, умацуе духоўнасць,  справядлівасць і жаданне тварыць дабро.

Шчыра жадаем кожнай сям’і жыць у любові, сумленна працаваць і дапамагаць усім, каму патрэбна падтрымка. Няхай поспехі, здароўе, дабрабыт, шчасце стануць вам узнагародай за добрыя справы, міласэрнасць і клопат пра бліжніх.