На заседании Кореличского райисполкома обсудили итоги социально-экономического развития района за первый квартал

Па выніках работы за першы квартал бягучага года на Карэліччыне выкананы шэсць з дзевяці паказчыкаў прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Выкананы такія паказчыкі, як намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата, інвестыцыі ў асноўны капітал, індэкс фізічнага аб’ёма вытворчасці прамысловай прадукцыі, пасажыраабарот, грузаабарот транспарту і ўвод жылля. Не ўдалося выканаць паказчыкі па вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, аб’ёму будаўніча-мантажных работ і рознічным тавараабароце гандлю. Аб гэтым паведамілі на пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам кіраўніка раёна Генадзія Шатуева.

Што з надоямі і прывагамі?

За першы квартал бягучага года сельгаспрадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі на суму 27 млн рублёў. Тэмп роста вытворчасці валавай прадукцыі склаў 100% пры заданні 101,6%. Толькі тры сельгаспрадпрыемствы забяспечылі выкананне задання па тэмпе росту валавай прадукцыі: СВК “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003” і ДП “Лукі-Агра”.

Вытворчасць малака склала 20 105,8 (мінус 412,6 т) тон, ці 98% да ўзроўню мінулага года. Сярэдні надой на адну фуражную карову склаў 1 521 кг, што менш на 33 кг да ўзроўню мінулага года. Аднак спецыялісты адзначаюць станоўчую дынаміку па якасці рэалізуемага малака: удзельная вага гатунка экстра павялічылася на 21,9% і склала 49,2% ад агульнай колькасці рэалізаванай сыравіны.

Станоўчую дынаміку вытворчасці малака за першы квартал дэманструюць толькі 5 гаспадарак з 9: СВК “Свіцязянка-2003”,  “Жухавічы”, “Маяк-Заполле”, ДП “Лукі-Агра” і “Царука”. “Мінусуюць” ДП “Чарняхоўскі-Агра”, “Малюшычы”, племзавод “Карэлічы”, птушкафабрыка “Чырвонаармейская”.

За першы квартал знізілася і вытворчасць ялавічыны. Вытворчасць буйной рагатай жывёлы склала 1694,3 тоны, ці 95,8% да ўзроўню 2020 года. Сярэднясутачныя прывагі склалі 716 грамаў, что ніжэй узроўню мінулага года на 37 грамаў. Толькі тры гаспадаркі змаглі забяспечыць рост вытворчасці прадукцыі: СВК “Маяк-Заполле”, “Свіцязянка-2003” і ДП “Лукі-Агра”.

Залог добрай работы з аднаўленнем статка залежыць ад колькасці асемянёнай жывёлы. Аднак не ва ўсіх гаспадарках разумеюць важнасць своечасовасці і інтэнсіўнасці асемянення матачнага пагалоўя. Як вынік — змяншаецца колькасць цялят, а значыць зніжаецца і працэнт аднаўлення дойнага статка.

Вытворчасць свініны стала паспяховай у першым квартале. Вырашчана 2 392,4 тоны прадукцыі (плюс 95,4 тоны), ці 104,2% да ўзроўню мінулага года. Вырасла і яе рэалізацыя.

Павялічылася і вытворчасць яек: атрымана 6,98 млн штук, што на 1,38 млн штук больш, чым у мінулым годзе.

Экспарт тавараў і паслуг

За два месяцы бягучага года на экспарт пастаўлена тавараў на суму 770,7 тысячы долараў ЗША, або 203,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. ТАА “Вікас” і ААТ “Карэлічы-Лён” адпраўлялі сваю прадукцыю ў Кітай, Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Украіну і Расію.

Значна знізіўся экспарт паслуг, што звязана з падзеннем экспарта турыстычных паслуг на 97%. Пандэмія накладвае адмоўны адбітак на гэты від дзейнасці.

Кашалькі пацяжэлі

Намінальная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна за першы квартал бягучага года склала 906,8 рублёў. Тэмп роста зробка склаў 114,8%.

Арганізацый, якія не дасягнулі ўзроўню заработнай платы ў 500 рублёў, у раёне няма.

 Інвестыцыі

За першы квартал у раёне выканана 17 718 тысяч рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 188,4%.

Аб’ём будаўніча-мантажных работ выкананы толькі на 50,6% у сувязі з тым, што будаўніцтва аб’язной дарогі вакол пасёлка Мір і малочнатаварнай фермы “Кожава” на 610 галоў запланаваны на другое паўгоддзе бягучага года.

Акрамя таго, будзе працягнута будаўніцтва жылля, зернясховішча на 3 тысячы тон каля агр. Райца, мадэрнізацыя вуліц Першамайская ў Міры, Юбілейная ў Луках.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара