Пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах і святой Ганны ў Варончы айцец Ежы Саковіч: «Хрысціянам, перадаваць усяму свету пасланне Уаскрэслага, што Вера без учынкаў ёсць мёртвая, такім чынам сцвярджаем, што Вера без святых сакрамантаў — мёртвая»

Уваскрашэнне Хрыста паказвае нам, наколькі Божыя задумы могуць папярэджваць нашы людскія. Так, два вучні па дарозе ў Эмаўс неспадзявана распазналі свайго Настаўніка ў ламанні хлеба. Гэта было непрадбачана, раптоўна, недасягальна а ні вокам і не розумам Праўда прысутнасці Жывога — Уваскрэслага Езуса Хрыста. Перад гэтым яны былі ўзрушаныя, можа, нават абураныя падзеямі апошніх дзён, мучэннем і ўкрыжаваннем Езуса з Назарэта і сваімі марамі, якія не збыліся. Незразуменне Miсiі і паслання Езуса, на якія людзі нават і сёння накладваюць свае палітычныя надзеі, прывяло вучняў да фрустрацыі. Маючы такі падыход да справы Пана, чалавек не да канца распазнае Уваскрэслага. Усё больш такое здараецца з сучасным хрысціянінам. Таму незнаёмасць дэпазіту веры, нязнанне Бібліі, абыякавасць у падыходзе да святых сакрамантаў, неразуменне сутнасці Паўсюднага Касцёла чыняць, што нашы пачуцці знаходзяцца нібы на прывязі і не вядуць чалавека да сустрэчы з жывым Хрыстом, і Яго распазнання побач. Ідучы такім манерам, ніколі не распазнаем у вандроўніку побач Уваскрэслага Езyca, выдаецца, што сам Езус не спыніцца кідацца на шыю тым, хто блукае ў мыслях, толькі пачынае нанова тлумачыць ім Пісанне пра самога сябе, штo Ён адзінародны Сын Божы і Збаўца света — прапаведуе Слова Божае. Пунктам кульмінацыйным Яго адносінаў да вучняў ёсць Еўхарыстыя, Ёй сам прысутны ў постаці хлеба і віна. Знакавае тое, што калі Езус паламаў хлеб, прапаў ім з вачэй. Падкрэсліў такім чынам адназначна, што поўнасцю і без рэшты прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце. Застаўся з намі так, як сказаў, аж да канца свету. Гэта там, у Еўхарыстыі, перш за ўсё трэба яго шукаць, тут нам трэба яшчэ раз з усёй сілай і выразна падкрэсліць, што адказам Езуса Хрыста, Уваскрэслага Пана, на рознага роду чалавечыя сумненні, разгубленасці, бязвер’е і не зразуменне істоты Божых замераў ёсць Евангелле, Еўхарыстыя і іншыя Святыя Сакраманты.

Трэба нам, Хрысціянам, перадаваць усяму свету пасланне Уаскрэслага, што Вера без учынкаў ёсць мёртвая, такім чынам сцвярджаем, што Вера без святых сакрамантаў — мёртвая. Таму жадаю ўсім нам Жыцця і Уваскрашэння ў Езусе Хрысце праз практыкаванне веры, якая праяўляецца праз удзел у Святых Сакрамантах. Удзел у Святых Тайнах патрабуе ад нас жыцця ў ласцы асвячальнай, таму нованароджаныя праз хрост няхай становяцца дзецьмі Божымі: грэшнікі няхай шчыра спавядаюцца; хворыя і баязлівыя няхай шукаюць здароў’я, аздараўлення і суцяшэння праз намашчэнне алеем; сведкі веры і прапаведуючыя няхай чэрпаюць сілы з узмацнення Духам Святым; сем’і няхай будуць павянчаныя і чэрпаюць сілы да вытрываласці з будавання жыцця, на скале якой з’яўляецца Езус Пан; тыя, хто пачуе голас да дасканалага наследавання Езуса Хрыста ў евангелічных парадах убоства, чысціні і паслухмянасці Божай волі, няхай чэрпаюць сілы з вернасці.

Кожнае пакаленне спаткала перашкоды, з якімі трэба было змагацца. Таксама і мы маем дасведчанне сучаснага змагання дабра са злом. Няхай нашы вочы не будуць «завязаны», няхай кожны з нас не адводзіць сваіх вачэй ад Езуса Хрыста. Пераможцы смерці і Гаспадара Жыцця. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна паказвае нам на свайго Сына, дапамагае сваім заступніцтвам і вядзе да Езуса Хрыста Уваскрэслага.

3 благаславенствам — Ваш Айцец Ежы