В Кореличах в преддверии Пасхи рейдовая бригада райЦГЭ посетила объекты торговли райцентра

Напярэдадні Вялікодных свят, 29 красавіка, у чацвер, рэйдавая брыгада ў складзе супрацоўнікаў Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і рэдакцыі раённай газеты «Полымя» наведала гандлёвыя аб’екты гарпасёлка, каб пазнаёміцца з асартыментам прадуктаў і тэрмінамі іх захоўвання. Для маніторынгу былі выбраны магазіны, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў карэліччан.

У магазіне «Прадукты» Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства на мясныя і каўбасныя вырабы, малочную прадукцыю ўмовы захоўвання, тэмпературны рэжым, тэрміны прыгоднасці, таварнае суседства захоўваюцца. Прадаўцы — у сродках абароны органаў дыхання. «На працягу дня асабіста сачу за тэрмінамі захоўвання прадуктаў. Звяртаю ўвагу, каб на каўбасных вырабах былі дата і час зрэзаў», — адзначыла загадчык магазіна Таццяна Лапата.
Другі аб’ект наведвання — магазін «Санта» ААТ «Санта Рытэйл» г.п. Карэлічы. «Увесь дзень займаліся выпечкай кулічоў, каб забяспечыць нашай прадукцыяй пакупнікоў», — гаворыць загадчык Таццяна Александрова і ўдакладняе, што да свята парадуюць карэліччан здобай з цукатамі, разынкамі, шакаладам вагой у 300, 200, 100 грамаў, коштам ад 1,29 да 3,79 рублёў. Гандлёвы работнік паведаміла і пра тое, што добрым попытам карыстаецца рыбная прадукцыя, якая разыходзіцца на ўра, толькі паспявай завозіць у гандлёвую залу.
Пра тое, што тавар не залежваецца на прылаўках магазінаў, расказалі і прадаўцы магазіна «Прадукты» ПГУП «БелТавіс» г.п. Карэлічы. Асартыментны пералік прадуктаў тут стараюцца пастаянна папаўняць. Пра сакрэт поспеху ў пакупнікоў расказаў дырэктар Аляксандр Трусевіч: «У першую чаргу, гэта кантроль якасці прадукцыі. Прымяняем мінімальныя гандлёвыя надбаўкі. Стараемся ў поўным аб’ёме падтрымліваць асартымент тавараў. І што немалаважна: зладжаная работа калектыву».
Пакупніца, жыхарка райцэнтра Валянціна Ханецкая, прызналася, што дадзеную гандлёвую кропку наведвае штодзённа, абслугоўваннем задаволена, як і наяўнасцю тавару ў магазіне. Прадукты свежыя, разнастайныя. Купляе малочную, хлеба-булачную, мясную прадукцыю. Рада, што такі сервіс прыйшоў у наш райцэнтр.
Галіна СМАЛЯНКА