В Кореличском районе 248 человек получили два компонента прививки от COVID-19

На штотыднёвай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева абмеркавалі кампанію па навядзенні парадку ў раёне.

На тэрыторыі могілак спілоўваюцца аварыйныя дрэвы. Так, на пагосце ў Радуні за адзін тыдзень ліквідавана 40 такіх насаджэнняў. На працягу месяца на тэрыторыях Красненскага, Лукскага, Цырынскага, Малюшыцкага і Ярэміцкага сельсаветаў знесена 28 старых і пустуючых дамоў, пахаваны іх фундаменты. Работы будуць працягнуты ў чацвёртым квартале бягучага года.

Рыхтуюцца да летняга сезону дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка”, пляж возера Юбілейнага. Дарожнікі прыступілі да асфальтавання дарогі на Далматаўшчыну. Працягваецца ямачны рамонт дарожнай сеткі ў райцэнтры.

Рэйдавыя групы раёнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працягваюць правяраць масачны рэжым. Толькі за апошні тыдзень складзена тры адміністрацыйных пратаколы ў адносінах прадаўцоў магазінаў, два — кіроўцаў таксі, 25 прадпісанняў — прадаўцоў з рынка  за парушэнне масачнага рэжыму.

По словах намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана, у раёне зніжаецца захворваемасць на каранавірус, вострыя рэспіраторныя захворванні і пнеўманіі. Насельніцтва актыўна прышчапляецца ад небяспечнага віруса. Ужо 248 карэліччан атрымалі два кампаненты прышчэпкі і поўнасцю абаронены ад COVID-19.

Іна ЛЕЙКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ