Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан встретился с работниками клубных учреждений района

30 красавіка, у пятніцу, у малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася сустрэча намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні РА РГА «Белая Русь» Яўгена Чычкана з работнікамі клубных устаноў раёна. Прамоўца звярнуў увагу работнікаў культуры на дзве знамянальныя падзеі для беларускага народа — 9 Мая і 22 чэрвеня. Сёлета адзначаецца 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Трэба накіраваць усе намаганні і творчы патэнцыял культработнікаў на тое, каб мерапрыемствы прайшлі арганізавана і на высокім узроўні.

Разам з тым Яўген Чычкан адзначыў ролю рэкламы ў штодзённай рабоце культработнікаў. Карыстальнікі сацыяльных сетак не прапускаюць магчымасці яе прачытаць — як след наведвальнікаў культурных мерапрыемстваў раёна стане больш. Намеснік старшыні райвыканкама даў высокую адзнаку праводзімым мерапрыемствам, падзякаваў культработнікам за плённую працу.

На сустрэчы было ўзнята пытанне паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры раёна. Адзначалася, што ў першую чаргу трэба вырашыць тыя, якія датычаць ўстановы культуры гарпасёлка: яна з’яўляецца галоўнай, і тут ладзіцца шмат мерапрыемстваў. Сельскія клубы таксама павінны быць у пастаянным полі зроку.
«Трэба захаваць тое, што маем», — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук і заклікала культработнікаў наладжваць творчыя сувязі з кіраўніцтвам мясцовых сельгаскааператываў, якія могуць іх падтрымаць фінансава, а клубы ў сваю чаргу арганізаваць цікавыя мерапрыемствы для вяскоўцаў.

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ