Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников физической культуры и спорта

Паважаныя спартсмены, трэнеры і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця! 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Карэліччына мае глыбокія традыцыі як у масавым фізкультурным руху, так і ў спорце высокіх дасягненняў. Многія займаюцца ў спартыўных секцыях і школах, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, умацоўваюць сябе фізічна, выхоўваюць волю і ўменне пераадольваць цяжкасці ў дасягненні мэты.

Карэліцкую зямлю праславілі знакамітыя спартсмены — чэмпіёны і прызёры абласных, рэспубліканскіх, еўрапейскіх і сусветных першынстваў. Яны сталі сапраўднымі кумірамі моладзі, узорам для пераймання юных спартсменаў. Упэўнены, што гімн Рэспублікі Беларусь не раз будзе гучаць у гонар нашых землякоў на самых прэстыжных спаборніцтвах.

Жадаем усім моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, поспеху і настойлівасці ў дасягненні высокіх вынікаў і пакарэнні новых вяршынь.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў