Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с 30-летием Государственной службы занятости населения

Паважаныя работнікі службы занятасці Карэліцкага раёна!
Віншуем вас з 30-годдзем службы!

Дзяржаўная служба занятасці насельніцтва была сфарміравана 30 гадоў таму, у няпростыя для Беларусі гады, і з тых часоў не раз даказвала сваю сацыяльную значнасць і запатрабаванасць.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і неабыякавасці ўдалося змякчыць наступствы эканамічнага крызісу і няпростай сітуацыі на рынку працы ў 1990-я гады. Сотні жыхароў раёна атрымалі падтрымку падчас беспрацоўя: знайшлі працу, атрымалі новую прафесію.

Сёння перад усёй краінай стаяць не менш адказныя задачы. Ключавая з іх — захаваць на высокім якасным узроўні падтрымку грамадзян, якія страцілі ці могуць страціць працу з-за наступстваў пандэміі.

Кожны грамадзянін, які звярнуўся да супрацоўнікаў службы занятасці, павінен атрымаць прафесійную дапамогу і знайсці паразуменне. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа прафесійна дапамагаць людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Дзякуем за працу і жадаем здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў