Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Праздником труда

Паважаныя карэліччане!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!

Як бы ні змянялася ў часе назва гэтага свята, яно застаецца для нас светлым святам вясны і працы. Для людзей старэйшага пакалення Першамай — гэта напамін аб працоўнай рамантыцы маладосці і сімвал вялікіх дасягненняў. Для маладой змены — свята вясны, новых ідэй, смелых рашэнняў. Праца — гэта аснова нашага жыцця, падмурак дабрабыту кожнай сям’і і грамадства ў цэлым. Таму свята вясны і працы — добрая нагода выказаць падзяку ўсім, хто сваёй сумленнай працай уносіць дастойны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё раёна і краіны.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра ў кожным доме. Няхай праца кожнага будзе запатрабавана і ацэнена па вартасці, прыносіць радасць і дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь