На планерке у Геннадия Шатуева обсудили ход весенних полевых работ, ремонт дорог и эпидситуацию с COVID-19

На традыцыйнай нарадзе ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзія Шатуева абмеркавалі ход вясновых палявых работ, рамонт дарог і эпідэміялагічную абстаноўку з COVID-19.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый Літвін паведаміў, што ў раёне пасеяна 92% яравых культур, 77 — кукурузы, 38 — грэчкі, 60 — гародніны. Раён на 73% забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі пад яравую сяўбу, у тым ліку на 66 — азотам, 47 — фосфарам, 91 — каліем. Нарыхтавана 116% арганічных угнаенняў, 88 — вывезена, 80 — унесена.

Ідзе актыўная падрыхтоўка да нарыхтоўкі зялёных кармоў. Інжынерныя службы выводзяць на лінейку гатоўнасці кормаўборачную тэхніку. Так, на 74% гатовыя здрабняльнікі, на 84 — прэс-падборшчыкі, 84 — прычэпы для перавозкі зялёнай масы, на 85 — касілкі і граблі. Адначасова рыхтуюцца да закладкі кармоў новага ўраджаю і сіласна-сянажныя траншэі.

— У раёне праведзена грэйдзіравання участкаў дарог: Раманы-Варонча-Падгайна, Райца-Цырын-Навасёлкі, Турэц-Ярэмічы, Першамайскі-Даўгінава-Обрына, — паведаміла начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірына Малышава. — ДРБУ-158 правёў ямачны рамонт участкаў дарог Карэлічы-Валеўка, Карэлічы-Шчорсы, Беразавец-Лукі-Далматаўшчына. Работы ў гэтым напрамку будуць працягнуты.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана, у раёне зарэгістравана зніжэнне выпадкаў захворвання на каранавірус. Працягваецца кампанія па вакцынацыі насельніцтва. Медыцынскія работнікі просяць жыхароў раёна быць уважлівымі да свайго здароўя, пазбягаць людных месцаў і насіць сродкі абароны органаў дыхання. Важна таксама абараніць сябе з дапамогай вакцыны.

Іна ЛЕЙКА