Парламентарии Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют кореличчан с Днем Государственного герба и флага Республики Беларусь

Паважаныя землякі!

Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Для жыхара любой краіны герб і сцяг з’яўляюцца неад’емнай часткай успрымання сваёй дзяржавы. Менавіта яны ўвасабляюць магутнасць і незалежнасць дзяржавы, абуджаюць у кожным чалавеку пачуцці патрыятызму і гонару за сваю Радзіму.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.

Моцнага ўсім здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь