Летом в оздоровительных лагерях отдохнут 560 юных кореличчан

У бягучым годзе за перыяд школьных канікул плануецца аздаравіць у летніках 560 юных карэліччан. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі райвыканкама.

Дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка” на возеры Свіцязь будзе працаваць у чатыры змены і прыме 210 адпачываючых. Першая змена працягнецца з 5 па 22 чэрвеня, другая — з 26 чэрвеня па 13 ліпеня, трэцяя — з 17 ліпеня па 3 жніўня, чацвёртая — з 6 па 23 жніўня.

У Турэцкім ВПК д/с-СШ і сярэдняй школе №1 г.п. Карэлічы будуць функцыянаваць лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, у школах Краснага і Турца — такія ж летнікі, толькі з кругласутачным знаходжаннем.

Нясумна правесці час можна будзе ў дзённых школьных лагерах на базе ўсіх устаноў адукацыі раёна, у тым ліку Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Карэліцкага раёна і Карэліцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання.

Аматараў рухомага адпачынку чакаюць перасовачныя палатачныя летнікі на базе сярэдніх школ у райцэнтры, Міры, Жухавічах і Луках. Традыцыйна юныя турысты разбіваюць свой лагер паблізу “Вясёлкі”.

 

Іна ЛЕЙКА