Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют районную газету «Полымя» с Днем печати

Паважаныя  ветэраны і супрацоўнікі

раённай газеты «Полымя»!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!

У сучасных умовах доўг журналістаў – не толькі несці дакладную і найбольш поўную інфармацыю, але і захоўваць годнасць сваёй прафесіі, павышаць яе грамадзянскую каштоўнасць.

Выказваем словы павагі і прызнання ветэранам, якія на працягу многіх гадоў плённа працавалі ў сферы друку.

Задача новага пакалення – зберагчы і прымножыць наяўныя традыцыі і назапашаны вопыт.

Жадаем вам моцнага здароўя, ажыццяўлення творчых задум, удзячных чытачоў, і няхай ваша праца заўсёды будзе напоўнена толькі добрымі падзеямі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў