В Кореличах идеологи района обсудили профилактику киберпреступности, безопасности детей в летний период, организации деятельности студенческих отрядов

У Карэліцкім маладзёжным Цэнтры культуры праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна. Яго ўдзельнікі — намеснікі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, спецыялісты кадравых служб, інжынеры па ахове працы, бухгалтары па заработнай плаце сельскагаспадарчых арганізацый.
Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання: «Асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь» выступіў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Русак. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе ў раёне зарэгістравана 11 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Напрыклад, жыхарку райцэнтра махляры падманулі на 5 тысяч рублёў, а жыхара г. Гродна — на 200 тысяч долараў ЗША.
Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Таварыства выратавання на водах» Аляксандр Кандрусік і начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік расказалі аб захаванні бяспекі дзяцей у летні аздараўленчы перыяд.
На разгляд удзельнікаў нарады было вынесена пытанне і аб захаванні дзеючага заканадаўства пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў. У яго абмеркаванні прынялі ўдзел загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Карпаленка, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Шугля, начальнік Карэліцкага раённага сектара Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны Іна Харошка, галоўны спецыяліст упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ламан.
Як паказала нарада, усе пытанні важныя і заслугоўваюць увагі. Ідэолагам раёна трэба праводзіць растлумачальную работу сярод працаўнікоў калектываў у дадзеных накірунках.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКА