В Кореличах проведено межведомственное совещание об организации летней оздоровительной кампании

У актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» праведзена міжведамасная нарада на тэму: «Арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі і занятасці дзяцей у канікулярны перыяд 2021 года».

Аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года ў Карэліцкім раёне расказала галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Марына Станкевіч. Як адзначыла прамоўца, у Карэліцкім раёне ў летні перыяд запланавана аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 620 дзяцей. Будзе арганізавана работа 14 лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі, 3 лагеры працы і адпачынку, 7 перасовачных палатачных лагераў з асобнымі маршрутамі, а таксама 4-х зменны рэжым работы стацыянарнага дзіцячага аздараўленчага лагера «Вясёлка».

Для выхаванцаў ДЮСШ Карэліцкага раёна будзе дзейнічаць спартыўна-аздараўленчая (1-ая) змена ў ДУ «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка» Карэліцкага раёна» з арганізацыяй вучэбна-трэніровачнага працэсу і ўзмоцненымі нормамі харчавання. Прадоўжана практыка арганізацыі лагера з дзённым знаходжаннем для дзяцей-інвалідаў на базе ДУА «ЦКРНіР Карэліцкага раёна».

На падрыхтоўку да аздараўленчага сезона выдзелена сродкаў з раённага бюджэту 20 тысяч рублёў, прадстаўніцтвам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва — 2,351 тыс. рублёў.

У абмеркаванні пытання летняй аздараўленчай кампаніі прынялі ўдзел прадстаўнікі службаў раёна: эпідэміялагічнай, праваахоўнай, пажарнай, медыцыны, занятасці, Таварыства выратавання на водах, прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, а таксама педагагічнай, якія ў адказе за бяспеку дзяцей, спорт, адпачынак.

Падчас нарады ішла гаворка аб санітарна-гігіенічных патрабаваннях да ўтрымання і арганізацыі дзіцячых аздараўленчых лагераў усіх тыпаў у сучасных эпідэміялагічных умовах; рэалізацыі мерапрыемстваў міжведамаснага праекта «Лета-2021″ — час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асобаснага самаўдасканалення»; бяспечным знаходжанні дзяцей і падлеткаў у перыяд летніх канікул у дзіцячых аздараўленчых установах, установах адукацыі, месцах часовай працоўнай занятасці; забеспячэнні якасці і эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў у летні перыд; асаблівасці арганізацыі часовай працоўнай занятасці непаўналетніх у летні перыяд і іншых пытаннях.

На нарадзе прысутнічалі і трымалі слова намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан і начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч.

Галіна СМАЛЯНКА