В Кореличском районе на 14 мая посеяно 94% яровых культур и 83% кукурузы (+инфографика)

У Карэліцкім раёне на раніцу 14 мая падрыхтавана 98% глебы пад сяўбу яравых культур, пасеяна 94% яравых культур.

Пакладзена ў зямлю 83% насення кукурузы, у тым ліку 106 — на зерне, 75 — на сілас. Завершана пасадка бульбы, якая сёлета займае 125 гектараў.
Падсеяна 67% шматгадовых траў, у тым ліку 1670 га бабовых і бабова-злакавых сумясей, 472 — люцэрны. Перазалужана 35% лугапашавых угоддзяў.
Хімічная праполка азімых зерневых праведзена на 79% плошчаў. 30% азімых зерневых апрацаваны ростарэгулятарамі, 18 — апрацавана ад хвароб. 93% азімага рапсу апрацавана ад шкоднікаў, 53 — ад хвароб, 39 — ростарэгулятарамі.