• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
03.11.2026, 02:07
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Лента новостей

22 июня в 4 часа утра, в День памяти и скорби, у мемориала «Звезда» в Кореличах состоялся митинг, посвященный 80-й годовщине начала Великой Отечественной войны (+видео)

by
22.06.2021
в Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў г.п. Карэлічы адбыўся мітынг-рэквіем «Мінулых дзён святая памяць», прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. На ім прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, святары, моладзь раёна.

Слова трымаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.

— Карэліцкі раён адным з першых прыняў бой з рэгулярнымі войскамі фашысцкай Германіі, — сказаў прамоўца. — Ужо на трэці дзень вайны тут разгарнулася арэна жорсткіх баёў адступаючых падраздзяленняў Чырвонай арміі з наступаючым праціўнікам. Часці Чырвонай арміі ў шэрагу выпадкаў вымушаны былі змагацца ў акружэнні, несучы вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. І сёння, па-новаму асэнсоўваючы пачатковы перыяд вайны, можна зразумець трагедыю загінулых у акружэнні дэвізій, якія не мелі магчымасці сябе абараніць.

Да 28 чэрвеня Карэлічы і Мір былі захоплены фашыстамі. Яны ўстанавілі рэжым крывавай дыктатуры, па вёсках праводзіліся аблавы, падвяргаліся расправам савецкія работнікі і актывісты. Толькі ў Карэлічах былі забіты 990 яўрэеў. Акупанты не шкадавалі нікога — жанчыны, старыя, дзеці — усе ішлі пад прэс гітлераўскай карнавай машыны. Здзекі фашыстаў выклікалі ў сэрцах людзей пачуццё нянавісці, заклікалі да помсты.

З першых дзён вайны на тэрыторыі раёна з’явіўся антыгітлераўскі падпольны рух, утвараліся камсамольска-маладзёжныя групы, пазней — партызанскія атрады і брыгады. Падпольную дзейнасць ажыццяўлялі камсамольцы вёскі Пагарэлка. Узначаліў арганізацыю Іван Мікалаевіч Мацко. Да верасня 1941 года ў ёй налічвалася больш за 40 чалавек. Падобныя арганізацыі былі сфарміраваны ў вёсках Сіняўская Слабада, Лядкі, Беражна, і да вясны 1942 года падполле раёна налічвала 97 чалавек. За першыя месяцы вайны падпольшчыкі выратавалі ад немінуемай смерці многіх байцоў Чырвонай арміі, якія трапілі ў акружэнне, але часам цаной сваіх жыццяў.

На тэрыторыі Карэліцкага раёна фашысцкія карнікі знішчылі звыш 4000 мірных жыхароў, 1200 чалавек былі вывезены на катаржныя работы, спалены 12 вёсак, каля 2000 не вярнуліся з поля бою.

Яўген Чычкан зазначыў, што ёсць на зямлі сіла, якую не здольныя знішчць ні час, ні злосная воля. Гэта любоў да дзяцей, любоў да дома, да Радзімы. Дзеці, унукі і праўнукі вялікіх герояў мінулага абавязаны пранесці памяць пра іх, аб іх подзвігу праз стагоддзі. Не дазволім забыць пра злачынствы нацызму і не дапусцім паўтарэння падобнага. Сённяшняя цырымонія — акт чалавечай справядівасці і гонару, а мемарыяльны комплекс «Зорка» — сімвал выхавання ў моладзі пачуцця патрыятычнай адданасці.

«Для нас, маладых, мінулая вайна адышла ў мінулае, але яе ўрокі не падуладны часу. Яны не падляжаць забвенню. Адстойваць справу міру — наш свяшчэнны абавязак, таму мы заўсёды павінны памятаць Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, дзень болі і смутку, дзень, які набліжаў Перамогу 45-га», — заклікаў прадстаўнік мясцовай улады.

На мітынгу слова трымаў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, настаяцель прыхода царквы святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы, протаіерэй Мікалай Орса. Ён назваў 22 чэрвеня Днём малітвы, Днём памяці, Днём смутку. «Мы молімся за людзей, якія жылі, бо малітва злучае стагоддзі і пакаленні. Хто не памятае мінулага, той не будзе ведаць будучага, таму трэба несці праз гады і перадаваць сваім дзецям памяць аб вялікім народзе, — гаварыў святар. — Мы не аддадзім сваю гісторыю, гэта наша гісторыя. Мы ў адказе перад Богам, перад тымі, хто абараняў зямлю, на якой мы стаім».
Мікалай Орса заклікаў да малітвы за ўсіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінулых на вайне.

21 чэрвеня ва ўсіх сельскіх Саветах раёна адбыліся велапрабегі па месцах памяці ахвяраў вайны з удзелам грамадскасці і моладзі. 22 чэрвеня прадстаўнікі сельскіх Саветаў усклалі карзіны да стэлаў, якія знаходзяцца на мемарыяльным комплексе, у знак памяці і смутку загінулым у гады Вялікай Айчыннай землякам. Сваю даніну памяці аддалі і астатнія ўдзельнікі мітынгу — прынеслі вянкі і кветкі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ
Відэа Наталлі САКАЛЯНСКАЙ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».