28 июня суд Кореличского района возглавил новый председатель Руслан Хихол

28 чэрвеня суд Карэліцкага раёна ўзначаліў новы старшыня Руслан Хіхол.

Руслан Эдуардавіч нарадзіўся ў Гродне 27 лістапада 1981 года. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Працоўны шлях налічвае 15 гадоў, яго Руслан Хіхол пачынаў у Гродзенскай рэгіянальнай мытні, затым 5 гадоў працаваў суддзёй суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

— У Карэлічах адчуваю сябе камфортна, — адзначае новы старшыня суда. — Ужо пазнаёміўся з калектывам, буду вывучаць працу знутры. Галоўная задача — захаванне законнасці, вынясенне справядлівых законных рашэнняў, якія будуць грунтавацца выключна на літары закону і нормах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Руслан Хіхол пераехаў у Карэлічы са сваёй сям’ёй — жонкай і дачкой.

Дарэчы, былы старшыня суда Карэліцкага раёна Віктар Сянько са сваёй дзейнасцю не расстаўся, цяпер ён працуе суддзёй Гродзенскага абласнога суда.

 

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара