Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко провела прием граждан и «прямую линию» с жителями Циринского сельсовета

18 чэрвеня, у пятніцу, адбыўся прыём грамадзян і «прамая лінія» з Эльвірай Сарокай, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За дапамогай да парламентарыя звярнуліся тры чалавекі.

Жыхарка агр. Цырын Ніна Шэйман разам з раней узнятым ёю пытаннем аб ільготах для пенсіянераў выказала ўдзячнасць медыкам, супрацоўнікам мясцовага сельсавета і «аднаго акна» Карэліцкага райвыканкама.

Пётр Міховіч з г. Бярозаўка Лідскага раёна, які пастаянна жыве ў Цырыне, узняў шэраг пытанняў: аб выдзяленні ўчасткаў у лясным масіве для нарыхтоўкі дроў, аб прыватызацыі жылля, аб працаўладкаванні мясцовых беспрацоўных.

Тэлефонны зварот паступіў ад жыхара в. Альшаны Яўгенія Жыдко, які ўзняў пытанне аб арэндзе возера Дорагава.

Як адзначыла Эльвіра Сарока, падчас прыёму грамадзян у Карэліцкім раёне зваротаў паступае няшмат. У асноўным яны звязаны са зменамі ў заканадаўстве.

Марыя Калбаска з агр. Палужжа прасіла, каб дапамаглі перанесці электралічыльнік з пад’езда ў кватэру. Пытанне было вырашана станоўча: арганізаваны выезд на месца і сустрэча з зацікаўленымі службамі.

Пытанні, якія былі зададзены Эльвіры Сарока 18 чэрвеня, узяты на кантроль.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Наталлі КРАЎЧУК.