День подписчика на газету «Полымя» принес кореличчанам подарки

4 чэрвеня, у пятніцу, у будынку раённага вузла паштовай сувязі рэдакцыя газеты «Полымя» і раённыя паштавікі правялі падпіску на раёнку. Гэты дзень стаў стартавым у праводзімай намі падпісной кампаніі на трэці квартал і на другое паўгоддзе бягучага года. Сустрэчы з падпісчыкамі будуць яшчэ прадаўжацца 11, 18, 25 чэрвеня. Абавязкова будуць уручаны падарункі.
Мэта праводзімай падпісной кампаніі — знайсці новых сяброў «Полымя» і даведацца пра цікавячыя іх тэмы. Супрацоўнікі мясцовага выдання імкнуцца ісці ў нагу з часам, і пачутыя пажаданні карэліччан на Дні падпісчыка будуць улічаны пры падрыхтоўцы свежых нумароў газеты і публікацыі навін на сайце «Полымя».
На Дні падпісчыка карэліччане выпісвалі раённую газету сабе і сваім родным, якія жывуць у сельскай мясцовасці. Яны выказвалі словы ўдзячнасці калектыву рэдакцыі газеты «Полымя» і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва.

Слова — удзельнікам Дня падпісчыка
Наталля ЛЯЎКОВІЧ,
аператар ЭВМ
ДУА» Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы»:
— Раённую газету «Полымя» выпісваю рэгулярна. Яна становіцца ўсё больш цікавай. У ёй сустракаю матэрыялы на розныя тэмы. Мяне цікавіць тэма патрыятычнага выхавання. Шмат публікуецца матэрыялаў на гістарычную тэму. Радуе тое, што пішуць у газеце і пра таленавітую моладзь раёна. Мне прыемна ўдвайне: не раз паведамлялася пра поспехі майго сына Мікіты як удзельніка конкурсаў і алімпіяд.
Раённай газеце «Полымя» жадаю далейшага росквіту і больш падпісчыкаў, Карэліцкаму раёну — значных поспехаў і цікавых падзей, якія б знайшлі адлюстраванне на старонках газеты «Полымя». Мы, яе чытачы, гэтым навінам будзем рады.

Аксана БАСЮК,
жыхарка г.п. Карэлічы:


— Раённую газету «Полымя» выпісваю ўжо 5 гадоў. Жадаю, каб яе светлыя промні асвятлялі жыццёвы шлях і працоўныя будні людзей Карэліцкага краю. Каб усю ладзілася у іх сем’ях, а раёнка была добрым і надзейным сябрам. Няхай старонкі любімага выдання і сайта газеты «Полымя» напаўняюцца пазітыўнымі навінамі і прыносяць чытачам упэўненасць у заўтрашнім дні, жаданне любіць і тварыць. Разам з тым журналістам жадаю адлюстроўваць на старонках мясцовага выдання негатыўныя бакі нашага жыцця, якія перашкаджаюць дастойна жыць і рухацца наперад. Няхай знойдзецца станоўчы бок і ў рэкламных звестак: рэклама дапаможа вырашаць карэліччанам паўсядзённыя бытавыя пытанні.
Квітней, «Полымя», і збірай каля сябе надзейных сяброў!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ