Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем молодежи

Паважаныя карэліччане!

Прыміце віншаванні з Днём моладзі!

Маладосць — самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час надзей і адкрыццяў, пошуку новых ідэй і рашэнняў, рэалізацыі творчых задум.

Перад сучаснай моладдзю Карэліччыны адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёну. Сёння запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні — усё тое, чым валодае сучасная моладзь. Маладое пакаленне карэліччан робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і сацыяльныя праекты, услаўляючы сваю малую радзіму далёка за яе межамі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем заўсёды ісці наперад і не адступаць ад сваёй мары. Няхай ваша энергія і інтэлект дапамагаюць атрымліваць новыя перамогі. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў