На Кореличчине продолжается Неделя молодежи. Сегодня — День труда

У рамках Тыдня моладзі адбылася сумесная акцыя РК ГА «БРСМ» і Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па добраўпарадкаванні дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Савецкай у г.п. Карэлічы. Як расказала першы сакратар Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан, 25 чэрвеня тут была скошана трава, і месца для адпачынку дзетвары зноў набыло належны выгляд і чакае дзяўчынак і хлопчыкаў з бацькамі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аксінні ЖДАН

— У раёне працягваецца Тыдзень моладзі, сёння — Дзень працы, — сказала намеснік дырэктара Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Валянціна Фурс. — Мы вырашылі навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі каля нашай установы. Выйшлі папрацаваць спецыялісты, рабочыя, тэхработнікі.
Парадак на рабочым месцы трэба падтрымліваць сістэматычна, каля будынкаў, у якіх працуем. Тады наш пасёлак стане прыгажэйшым.
Галіна СМАЛЯНКА

Да акцыі далучыўся ААТ «Карэлічы-Лён»