Начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Кореличского райисполкома Инна Санчук провела общественную приемную в Кореличском сырцехе

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук падчас правядзення грамадскай прыёмнай сустрэлася з працоўным калектывам Карэліцкага сырцэха.

Напачатку сустрэчы Іна Санчук адзначыла, што прадпрыемства дэманструе паспяховую дзейнасць. Прадукцыя сырцэха не застаецца незаўважанай: сыр «Адыгейскі» з году ў год высока ацэньваецца народным і прафесійным журы на шматлікіх рэспубліканскіх конкурсах і карыстаецца попытам не толькі ў беларусаў, але ў пакупнікоў з іншых краін, такіх, як Расія і Украіна.

У сваім выступленні Іна Міхайлаўна засяродзіла ўвагу прысутных на патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Сапраўды, без мінулага няма будучага. Трэба ведаць сваю гісторыю, паважліва адносіцца да Герба і Сцяга краіны, шанаваць памяць пра герояў вайны, якія заваявалі мір на зямлі.

Разам з тым прамоўца звярнула ўвагу на падпіску на перыядычныя выданні, удзяліўшы пэўную ўвагу раённай газеце «Полымя». На яе старонках і сайце асвятляюцца навіны роднага краю, змяшчаюцца рэкламныя звесткі. Раёнка павінна заставацца і надалей сябрам для падпісчыкаў.

У сваю чаргу кіраўнік сырцэха Ларыса Рапавец адзначыла, што працаўнікі калектыву высока трымаюць марку прадпрыемства, з’яўляюцца ўдзельнікамі раённых культурна-масавых мерапрыемстваў.

Галіна СМАЛЯНКА