Рассказываем, где в Кореличах в этом году заменят старые теплосети на новые

Мінулы ацяпляльны перыяд прайшоў без аварый дзякуючы своечасова і якасна праведзенай падрыхтоўчай рабоце. Пра гэта паведамілі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

У новым ацяпляльным перыядзе пашпарты гатоўнасці  зарэгіструюць 111 спажыўцоў цеплавой энергіі і 24 цеплакрыніцы.

— Пры падрыхтоўцы да мінулага ацяпляльнага перыяду заменена больш за 2 км цеплавых сетак па вуліцах Гагарына, Паркавая, 8 Сакавіка, зав. Савецкаму ў Карэлічах, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Быліч. — Уцеплены дамы па вул. Гагарына, 22 і Паркавая, 1 у райцэнтры. Адрамантаваны кацёл на кацельні па вул. Гагарына ў Карэлічах.

Было назапашана 5 тысяч куб. метраў драўнянай шчапы і 8 тысяч куб. метраў дроў. Акрамя таго, было заменена 1,2 км водаправодных сетак, 0,2 км каналізацыйнай сеткі.

Дзякуючы мерапрыемствам па энергазберажэнні ў 2020 годзе ўдалося зэканоміць 250 тон умоўнага паліва. Для энергаэфектыўнасці замянілі лямпы вулічнага асвятлення на святлодыёдныя энергазберагальныя, укаранілі эфектыўныя цеплаабменнікі ў інтэрнатах па вул. Гагарына, 26, 25а, Гастэлы, 25, замянілі частку старых цепласетак на новыя.

З году ў год Карэліцкі камунгас павялічвае долю мясцовых відаў паліва, што таксама дазваляе істотна эканоміць. Так, у 2020 годзе зрасходавана 52,6% шчапы, 37,5% прыроднага газу, 9,9% дроў.

Жыллёва-камунальная гаспадарка ўжо пачала падрыхтоўку да новага ацяпляльнага перыяду. У гэтым годзе будзе заменена 815 метраў старых труб на новыя папярэдне ізаляваныя па вуліцах 8 Сакавіка, Гагарына, Паркавая, Пушкіна, Камсамольская і зав. Чапаева ў Карэлічах. Дарэчы, з 2017 года дзякуючы рэканструкцыі старых цеплавых сетак працягласцю больш за 8 км  зэканомілі 315 Гкал цеплавой энергіі. У гэтым годзе будзе заменена 900 м вадаправодных сетак і 400 м каналізацыйных. Будзе адрамантавана адна тысяча квадратных метраў дахаў жылых дамоў, сістэмы ацяплення ў 96 дамах.

Іна ЛЕЙКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ