В Кореличах представители районной исполнительной власти встретились со священнослужителями

Месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі стаў Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. Яго ўдзельнікі — прадстаўнікі мясцовай улады і святары Карэліцкага раёна.

Адкрыў яе намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан. Прамоўца назваў галоўную мэту дыялогавай пляцоўкі: данесці актуальныя пытанні да святароў і пачуць тое, што іх хвалюе.

Пытанні былі рознымі, і ўсе заслугоўваюць увагі. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік расказаў аб супрацьпажарным стане культавых будынкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Карэліцкага раёна, а вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Анастасія Змітрэвіч — аб умовах знаходжання на тэрыторыі раёна замежных святароў.

Аб дадатковых мерах па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVІD-19, паведала загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валянціна Бузюк.

Старшы ўпаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі раённага аддзела ўнутраных спраў Іван Ганікевіч пазнаёміў з мерамі па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.

Не менш актуальным аказалася пытанне, якое ўзняла дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік: аб гісторыка-культурных помніках культавага назначэння, занесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі Карэліцкага раёна.

Напрыканцы сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан звярнуў увагу святароў на наступныя пытанні: помнікі культавага назначэння могуць стаць аб’ектамі турызму; клопат пра духоўна-маральнае выхаванне дзяцей; навядзенне парадку на месцах пахавання; аздараўленне дзяцей у летні перыяд.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюх жанчын» Іна Санчук заклікала да больш цеснага творчага супрацоўніцтва з раённай газетай «Полымя», узнімаць злабадзённыя пытанні.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Дзмітрыя НЕНАРТОВІЧА

1