Выхаванцы і работнікі ДУА «Яслі-сад г.п. Мір» прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у 12 гадзін усе выхаванцы і работнікі ДУА «Яслі-сад г.п. Мір» прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання, ушанаваўшы памяць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.

Здавалася, маленькім дзецям не зразумелы сэнс гэтага дзеяння. Аднак, гэта зусім не так. Вельмі уважліва дзеці слухалі распавяданне выхавацеля дашкольнай адукацыі Н.А.Русецкай з успамінаў сведкаў – жыхароў г.п.Мір пра тое, як пачалася Вялікая Айчынная вайна ў родным пасёлку. Такія старонкі гісторыі назаўседы адкладваюцца ў памяці тых, хто быў сведкам гэтай страшэннай навалы. Страшна было ўяўляць, як па родных вуліцах ехалі на матацыклах з аўчаркамі нямецкія салдаты, стралялі, палілі хаты.. За імі ішлі танкі. Разбурэнні, жах, боль, смерць…

На шчасце, ужо не адно пакаленне вайну бачыла толькі ў кіно і чытала пра яе ў кнігах, але забывацца пра тую жудасную падзею нельга.

Таму данінай памяці тым, хто загінуў ў страшнай вайне, і чые душы глядзяць з неба на сваіх шчаслівых нашчадкаў, стала Усебеларуская хвіліна маўчання. На працягу хвіліны ніводнага гука не пачулася ад малятаў, якія вельмі сурьёзна і ўрачыста аднесліся да гэтай падзеі. Толькі гулкі стукат метранома, нібы ўдары сэрца, чуўся у цішыне двара дзіцячага сада…

Святлана Петрыман,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад г.п.Мір”