Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем пожарной службы

Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, ветэраны пажарнай службы!
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам — Днём пажарнай службы!

Ваша прафесія патрабуе мужнасці, адвагі, гатоўнасці да самаахвяравання, дысцыплінаванасці, найвышэйшага ўзроўню майстэрства і здольнасці хутка дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Менавіта ад вас часта залежаць жыццё, здароўе і бяспека людзей, а таксама захаванасць прыродных аб’ектаў, матэрыяльных каштоўнасцяў, помнікаў гісторыі і культуры.

У арсенале падраздзяленняў МНС Карэліцкага раёна — багацейшыя традыцыі пажарнай службы, сучасная тэхніка і абсталяванне, а галоўнае — бездакорны прафесіяналізм і самаадданасць ратавальнікаў.

Ад душы дзякуем ветэранам пажарнай службы за ратную і мірную працу, бясцэнны вопыт і веды, якія, несумненна, запатрабаваны цяперашнім пакаленнем супрацоўнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях і з’яўляюцца дастойным прыкладам у нясенні складанай і адказнай службы выратавальніка.

Жадаем усім моцнага здароўя, стойкасці, вытрымкі, аптымізму і поспехаў у вашай высакароднай справе.