Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем торговли

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю!

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём работнікаў гандлю!
Ваша прафесійная дзейнасць па-ранейшаму застаецца адной з самых запатрабаваных у грамадстве. Перад вамі стаяць вельмі важныя задачы, сярод якіх не толькі забеспячэнне карэліччан і гасцей раёна неабходнымі таварамі і паслугамі, але і пастаяннае павышэнне якасці абслугоўвання, стварэнне максімальна камфортных умоў для пакупнікоў, пошук новых форм гандлю. Няма сумненняў, што вы зробіце ўсё магчымае для рэалізацыі пастаўленых задач, унёсшы сваёй працай значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага рэгіёну.
У ваша прафесійнае свята дазвольце падзякаваць усім работнікам і ветэранам галіны гандлю за выдатную працу і пажадаць вам моцнага здароўя, аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту, поспехаў і працвітання!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў