Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников налоговых органов

Паважаныя работнікі падатковых органаў!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!

Сёння цяжка ўявіць развіццё Карэліччыны без зладжанай штодзённай працы падаткавікоў. Вы пастаянна ўдасканальваеце ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі, шырока выкарыстоўваеце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, новыя формы і метады работы. Упэўнены, што вашы прафесіяналізм, прынцыповасць, адданасць справе, кампетэнтнасць і надалей будуць садзейнічаць выкананню адказных задач. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў