Кореличский РОЧС подвел итоги работы за первое полугодие

У Карэліцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях праведзены сход па падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці за першае паўгоддзе 2021 года. У ім прынялі ўдзел і трымалі слова першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення, палкоўнік унутранай службы Аляксандр Ясеў і намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА  ГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.

Як адзначыў начальнік аддзела, маёр унутранай службы Дзяніс Стадольнік, за 6 месяцаў бягучага года ў раёне адбылося 26 пажараў, што на 52, 9 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (17 пажараў). Большасць пажараў  сёлета адбылося ў сельскай мясцовасці.

Павялічылася колькасць пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём на 9 выпадкаў ці ў 2,5 разы, парушэння правіл эксплуатацыі печаў і цеплагенерыруючых агрэгатаў — 8 выпадкаў.  На тым жа ўзроўні застаюцца пажары па прычынах парушэння правіл эксплуатацыі і ўстройства электрасетак і электраабсталявання — 1 выпадак.

Прычынамі ўзнікнення пажараў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

Аб’екты пажараў — жылыя дамы, надворныя пабудовы, аўтамабілі, кватэры, дамы-дачы, гаражы, неэксплуатуемыя будынкі.

З мэтай належнага ўзаемадзеяння і эфектыўнасці прыняцця мер па стабілізацыі абстаноўкі з пажарамі і гібеллю людзей ад іх на тэрыторыі раёна Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам прыняты шэраг кіруючых рашэнняў і даручэнняў. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне, а таксама аказваецца практычная дапамога сельскім выканаўчым камітэтам у арганізацыі дзейнасці назіральных камісій, планавання іх дзейнасці і вядзення іншай дакументацыі.

Прыняты меры па актывізацыі правядзення работнікамі Карэліцкага РАНС  сумесна з суб’ектамі прафілактыкі пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары. З пачатку 2021 года праверана 3 059 домаўладанняў.

Актывізавана работа па прыняцці адміністрацыйнага рэсурсу ў адносінах да грамадзян, якія парушылі правілы пажарнай бяспекі. З пачатку 2021 года прыцягнута  да адказнасці 45 грамадзян.

З аналізам работы аператыўна-тактычнага  блока Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за першае паўгоддзе 2021 года выступіў намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце маёр унутранай службы Сяргей Бунчук.  З мэтай павышэння ўзроўню боегатоўнасці падраздзяленняў за бягучы перыяд праведзены 2 тактычна-спецыяльныя вучэнні, 117 тактыка-спецыяльных заняткаў, 20 у начны час, 782 заняткі па пажарнай аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы, 5 трэніровак на спецыяльных псіхалагічных палігонах і цепладымакамерах.

За 2021 год работнікамі падраздзяленняў гарнізона праведзена работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аддзела і прывядзенні будынкаў і памяшканняў у належнае становішча.

Пытанням арганізацыі спартыўна-масавай работы надаецца вялікая ўвага. Па выніках Спартакіяды ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» у першым паўгоддзі бягучага года сярод аддзелаў трэцяй катэгорыі  Карэліцкі РАНС займае 1 месца сярод 13 па гіравым спорце, валейболе, міні-футболе і іншых відах.

Намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні капітан унутранай службы Анатолій Шолк выступіў са справаздачай на тэму: «Аналіз ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за першае паўгоддзе 2021 года». Штатная колькасць аддзела на 1 ліпеня бягучага года складае 88 адзінак.

Першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Ясеў сустрэўся з працоўным калектывам Карэліцкай раённай бібліятэкі.
Аляксандр Яўгенавіч распавёў пра сітуацыю з пажарамі і гібеллю ад іх людзей на тэрыторыі вобласці і ў рэспубліцы, на канкрэтных прыкладах паказаў асноўныя прычыны трагедый. Прадстаўнік МНС звярнуў увагу аўдыторыі на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі ў быце, парэкамендаваў усталяваць у жылых пакоях дамоў і кватэр аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Не засталіся ў баку пытанні забеспячэння бяспекі пры наведванні лясоў, пакідання дзяцей без нагляду і адпачынку каля вадаёмаў.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ