На планерке у председателя: гибель рыбы в Миранке, помощь к 1 сентября, вакцинация от COVID-19

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў пачаў традыцыйную працоўную нараду са сваімі намеснікамі з разгляду зваротаў жыхароў рэгіёна.
— Жыхарка вёскі Барацін занепакоена тым, што сабакі адной сяльчанкі перыядычна зрываюцца і бегаюць без нагляду па населеным пункце. Трэба высветліць, чаму ўзнікае такая сітуацыя і прыняць меры. Людзі павінны без асцярогі хадзіць па вёсцы, — даў даручэнне адпаведным службам кіраўнік раёна.
5 ліпеня выяўлены і ўстаноўлены факт гібелі рыбы ў рацэ Міранка ў раёне моста вёскі Прылукі. Лідская міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю ў гэты ж дзень правяла забор вады і глебы на месцы здарэння. Устанаўліваецца прычына гібелі рыбы. Увечары гэтага ж дня падобны факт зафіксаваны ў сажалцы на тэрыторыі былога дзіцячага аздараўленчага лагера «Лясная казка» паблізу вёскі Пясочная. Высвятленнем прычыны гібелі рыбы зоймуцца спецыялісты аховы прыроды.
Асаблівую ўвагу Генадзій Шатуеў завастрыў на пытанні своечасовай уборкі смецця:
— Усе ўрны, а таксама месцы агульнага карыстання з самай раніцы, да таго, як людзі пойдуць на працу, павінны быць ачышчаны. Асабліва непрывабны выгляд маюць цэнтральная плошча, скверы, аўтастанцыя пасля выхадных. А гэта ж твар нашага пасёлка і ў раёна ў цэлым.
У Карэліцкім раёне аздараўленне прайшлі 385 дзяцей. Арганізаваны адпачынак у лагерах плануецца для 560 юных карэліччан. Неўзабаве адкрыецца трэцяя змена ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Вясёлка», дзе адпачнуць 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дарэчы, для работнікаў аграпрамысловага комплексу прадугледжана льготная цана пуцёўкі: усяго 10% ад кошту.
У раёне прыступілі да рамонтных работ устаноў адукацыі. Да 10 жніўня ўсе школы і дзіцячыя сады павінны быць гатовыя прыняць дзяцей.
Стартавала акцыя «Збяром дзяцей у школу», у рамках якой шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям будзе аказана дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да 1 верасня. У акцыі ўдзельнічаюць арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзныя арганізацыі, прыватныя прадпрыемствы і фізічныя асобы. Маючыя патрэбу ў дапамозе катэгорыі сем’яў атрымаюць матэрыяльныя выплаты з раённага бюджэту.
У рэгіёне штотыднёва фіксуюцца новыя выпадкі COVID-19. Жыхары Карэліцкага раёна сталі больш актыўна прышчапляцца ад каранавіруснай інфекцыі, бо імунітэт супраць захворвання павінен сфарміраавацца да пачатку сезону прастуд. На сёння прышчэпку атрымалі 9% жыхароў раёна. Запісацца на ўкол можна па тэлефоне 2-12-70.

Іна ЛЕЙКА