На полях Кореличского района идет уборка зерновых культур и озимого рапса

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу, на ўчарашнюю раніцу ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі зерневых культур.

Па ўраджайнасці збажыны лідзіруе СВК “Жухавічы” з паказчыкам 71,1 ц/га. На другім і трэцім месцах — СВК “Маяк-Заполле” (61,5 ц/га) і ДП “Племзавод Карэлічы» (53,3 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 48,2 ц/га.

Хлебаробы Карэліччыны ўбралі 1 052 гектара збожжавых палеткаў, што складае 6% ад запланаваных 18 980 га, намалацілі 5 066 тон.

Адначасова са жнівом на палях Карэліччыны ідзе ўборка азімага рапсу. Сёлета механізатарам раёна неабходна абмалаціць 3 170 га алейнай культуры, з якіх на ўчарашнюю раніцу ўбрана 75 га, ці 2%. Агульны намалот “чорнага золата” складае 278 тон пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 9,5 ц/га.

Працягваецца ўборка лёну-даўгунцу. Пры плане ў 2 150 гектараў выцераблена 768 га, або 36%. За дзень аграрыі ўбіраюць па 86 гектараў.

Іна ЛЕЙКА