В детском саду г.п. Мир состоялся фестиваль варенья

Варэнне есці кожны дзень

нам ні кропелькі не лень!

Цудоўная забава, прысвечаная штогадоваму фестывалю варэння, прайшла ў дзіцячым садку г.п. Мір. Сапраўды, хто ж не любіць гэты ласунак з духмяных ягад і садавіны!

Вядома ж, дзіцячае свята не абыйшлося без вясёлых гасцей: галоўнага спецыяліста па вырабу варэння — казачнай Машы і самага вядома ласуна ў росквіце сіл — Карлсана.

Карлсан і Маша падрыхтавалі для дзяцей шмат конкурсаў і гульняў. Маляты ўдзельнічалі ў танцавальнай размінцы “Вітамінкі з галінкі”, адгадвалі загадкі пра ягады і садавіну, гулялі ў гульні “Збяры ўраджай на варэнне”, “Ягада-садавіна-агародніна”, “З якога куста ягадка”, “Раз, два, тры, сваю ягадку бяры!”, праходзілі эстафеты з перашкодамі  “Маленькія кухары: варым суп і кампот”, “Па лясныя ягадкі”, малявалі калектыўныя малюнкі “Гасцінцы да гарбаты”.  Цікава  прайшла “Ягадна-садавінавае дэфіле-прэзентацыя” – кожны выхаванец атрымаў какошнік з выявай ягады ці садавіны, якую павінен быў прэзентаваць, склаўшы пра яе невялікі аповед.

Разам з Машай пад вясёлую песню з любімага мультфільма дзеці ў вялікім рондалі варылі варэнне, якое пад чарадзейныя словы Карлсана ператварылася ў шмат разнастайных слоічкаў з салодкім пачастункам. Вельмі спадабалася выхаванцам дэгустацыя розных відаў варэння. Дзеці і самі пачаставаліся, і Мядзведзю ў лес праз Машу перадалі!

І канешне, у Дзень варэння на  падвячорак дзяцей чакалі румяныя бліны з варэннем на розны густ!

Святлана ПЕТРЫМАН,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”