Спасатель, спортсмен, строитель. И все это один человек — спасатель ПАСЧ №2 г.п. Мир Дмитрий Безмен

— На працу ў аддзел мяне запрасіў былы намеснік начальніка Карэліцкага РАНС па кадравым забеспячэнні Аляксандр Кісель, — гаворыць выратавальнік ПАВЧ № 2 г.п. Мір Дзмітрый Бязмен і дапаўняе, што працуе з 2013 года.

Па меркаванні Дзмітрыя, у яго і раней была дастойная работа — працаваў будаўніком і абслугоўваў аб’екты Карэліччыны. Усе сакрэты будаўнічай справы ведаў. Але ўстрымацца ад змены прафесійнага рэчышча не змог: чатыры сябра працавалі ў РАНС, і ён адмовіцца не змог, цяпер пра гэта не шкадуе.

Да таго ж, Дзмітрый Бязмен — трэнер-выкладчык у Карэліцкай ДЮСШ. Вучыць дзяцей цяжкай атлетыцы. Кожны выхадны дзень — са сваімі выхаванцамі. Ужо ёсць і дастойныя вынікі: Дзіяна Леановіч — бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусіі ва ўзросце да 14 гадоў. Максім Кохан — двухразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў.

На гэтым Дзмітрый Бязмен не спыняецца: будуе дом, робіць усё сваімі рукамі. Дапамагаюць родныя людзі. «Свой дом — свая крэпасць», — лічыць ён.

У свае 32 гады Дзмітрый актыўна трэніруецца і выступае на спаборніцтвах. 24 ліпеня збіраецца ехаць у г. Брэст на чэмпіянат рэспублікі па жыму штангі лежачы.

— Я — майстар спорту па цяжкай атлетыцы і майстар спорту па паўэрліфтынгу, — гаворыць субяседнік. — Спорт — гэта маё хобі. Ён дае зносіны і маральны адпачынак.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анастасіі СТАНКЕВІЧ