Члены ИПГ № 5 Кореличского райисполкома встретились с коллективом Райцевской АВОП

Сустрэчу адкрыў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан. Прамоўца трымаў слова па пытанні: «Ключавыя аспекты «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». «Мне падабаецца, што Прэзідэнт вельмі адкрыта гаварыў па розных накірунках і шчыра адказваў на пытанні. Радуе тое, што кіраўніцтва нашай краіны — за мір на зямлі, і яно гатова ісці на дыялог з іншымі краінамі, але гэта павінна быць жаданне двух бакоў», — адзначыў кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

Яўген Мікалаевіч звярнуўся і да дадатковай тэмы, якая тычылася прафілактыкі дзіцячага траўматызму. «Дзеці — самае дарагое», — сказаў прадстаўнік мясцовай улады і заклікаў берагчы іх жыцці і ўсё рабіць для гэтага, не праходзіць міма чужой бяды, а пры паездках у аўтамабілях  і на пешаходных пераходах выконваць элементарныя правілы. Заўсёды заставацца для дзяцей прыкладам.

Загадчык Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Мікалай Клімко паведаміў пра функцыянаванне медыцынскай установы. Сельскі медык задаволены падтрымкай і разуменнем з боку кіраўніцтва УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», а таксама матэрыяльнай дапамогай ад СВК «Свіцязянка-2003» і ААТ «Райца». Працуюць у цесным кантакце з мясцовымі сельсаветам і школай. Вялікую увагу ў паўсядзённай рабоце загадчык  амбулаторыі надае пытанням барацьбы з каранавірусам. Нераўнадушны да паводзін тых, хто сябруе з чаркай. «Чым больш людзі будуць заняты на рабоце, то менш яны будуць піць і багацей жыць «, — перакананы ўрач, які ўсё працоўнае жыццё клапоціцца пра здароўе сельскіх жыхароў.

Галіна СМАЛЯНКА