Что думают жители Кореличского района о «Большом разговоре с Президентом»

Валянціна КОШУР, старшыня раённага савета ветэранаў:

— «Фармат «Вялікай размовы» — гэта магчымасць актыўнага разгледжання тэм і праблем, якія хвалююць грамадзян Беларусі. І гэта выклікае вялікую цікавасць у ветэранаў працы.

Гэта не звычайная прэс-канферэнцыя, а сапраўды адкрытая дыскусія. Да ўдзелу ў ёй запрошаны як журналісты, так і эксперты, пенсіянеры, ветэраны працы. Можна нават сказаць, што грамадскія дзеячы на гэты раз складаюць большасць.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёлетні 2021 год і быў аб’яўлены Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта было б немагчыма без кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі.

Як адзначыў у сваім выступленні Прэзідэнт: «Час выбраны для гэтай сустрэчы невыпадковы — роўна год таму ў краіне адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, наспела вельмі шмат актуальных пытанняў. Але падзеі, запушчаныя тады, далёкія ад завяршэння. Мы паспыталі і даведаліся шмат новага…»

«Сёння Беларусь аказалася ў фокусе ўвагі ўсяго свету. Мы пражылі няпросты год», — адзначыў Прэзідэнт.

Сапраўды, гэта так. Але важна, што здаровы сэнс перамог, і беларусы прадаўжаюць жыць у мірнай і незалежнай краіне.

Ларыса Шугля, настаўнік пачатковых класаў СШ № 2 г.п. Карэлічы:

—  Прэзідэнт шмат гаварыў пра адносіны з калектыўным Захадам, які ўводзіць санкцыі супраць нашай краіны. Тая ж Літва, якая павінна займацца сваімі ўнутранымі праблемамі, але спрабуе нешта дыктаваць Беларусі. Тое, як у Літве абыходзяцца з мігрантамі, выклікае абурэнне. Яны пад пагрозай зброі выганяюць бежанцаў на тэрыторыю Беларусі, не аказваюць людзям медыцынскую дапамогу. Кіраўнік дзяржавы не пазбягаў вострых пытанняў пра выбары і паслявыбарныя падзеі. Пратэстуючых ён успрымае як частку беларускага народа.

Імпануе тое, якой Прэзідэнт бачыць Беларусь у будучыні. Спакойная краіна, дзе галоўнае — імкненні людзей, іх асабістая ініцыятыва. А гэта можа быць толькі тады, калі для гэтага ёсць нармальная эканамічная аснова, калі ў людзей ёсць праца. Беларускі лідар падкрэсліў, што зарабіць у Беларусі  можна.

Юлія Гурын, старшая медсястра хірургічнага аддзялення Карэліцкай ЦРБ:

— Падчас прэс-канферэнцыі Прэзідэнт звярнуўся да тэмы кавіда. Ён падкрэсліў, што наша краіна справілася з наступствамі пандэміі. Пры гэтым у першую хвалю мы не спынілі вытворчасць, не закрылі граніцы, і эканоміка выстаяла. Дзякуючы добра наладжанай рабоце сістэмы аховы здароўя людзей лячылі ў бальніцах, а не прафілявалі пад іх стадыёны. У Беларусі хапіла спецыялістаў: урачоў, медсёстраў і работнікаў цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, каб спраўляцца з пастаўленымі задачамі. Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пабывалі ў многіх медыцынскіх установах, паглядзелі, як арганізавана меддапамога ў Беларусі і зрабілі вывады, што ўзровень лячэння і бяспекі па барацьбе з кавідам у Беларусі — беспрэцэдэнтны.