Карэліцкі раён знаходзіцца на першай пазіцыі ў вобласці па тэмпах жніва

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 17 жніўня хлебаробы Карэліччыны абмалацілі 17640 гектараў зерневых і зернебабовых культур, альбо 93% ад плану. Намалочана 78478 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 44,5 цэнтнера з гектара.

Карэліцкі раён знаходзіцца на першай пазіцыі ў вобласці па тэмпах жніва. Другім ідзе Бераставіцкі раён, дзе абмалочана 91% плошчаў, трэцім — Гродзенскі (88%).

Па ўраджайнасці Карэліччына ўтрымлівае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну (64,9 ц/га) і Бераставіцкаму (47,4 ц/га).

Убраныя палі аператыўна вызваляюцца ад саломы. Вызвалена 64% убраных плошчаў.

Лён-даўгунец убраны на 97% плошчаў. Сабрана 232 тоны льносемені пры ўраджайнасці 2,9 ц/га. Ільнотраста паднята і звезена з 377 га (18%).

ворыва глебы пад сяўбу азімых праведзена на 30% плошчаў.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 79% сена, 91% сенажу. На адну ўмоўную галаву маецца 16,1 цэнтнера кармавых адзінак, што больш мінулагодняга паказчыка на 0,3 ц к. а.