Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем строителя

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка!

Талентам і працай многіх пакаленняў будаўнікоў закладзены падмурак непаўторнага аблічча Карэліцкага краю, створаны камфорт і ўтульнасць кожнага кутка нашага раёна. Цаглінка за цаглінкай вашымі працавітымі рукамі ўзводзяцца прыгожыя будынкі, а ў кожны будаўнічы аб’ект укладзена цеплыня вашых неабыякавых сэрцаў.

Дзякуй вам за добрасумленную працу, адказнасць і адданасць абранай справе, дзякуючы якім наша малая радзіма становіцца больш цудоўнай і ўтульнай!

Няхай ваш вопыт і прафесіяналізм дорыць радасць наваселля многім пакаленням нашых землякоў!

Моцнага здароўя вам і вашым родным, поспеху, аптымізму і новых прафесійных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў