На планерке у председателя: контроль за злоупотребляющими алкоголем скандалистами, детский летний отдых, прививочная кампания

У Карэліцкім раёне пражывае 82 чалавекі, якія нідзе не працуюць і злоўжываюць спіртнымі напоямі. Гэтую катэгорыю грамадзян неабходна кантраляваць і прыцягваць да працы. Пра гэта сказаў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай нарадзе з намеснікамі па розных сферах.

—  Гэтыя грамадзяне ў стане алкагольнага ап’янення ўчыняюць дома скандалы, прычыняюць пакуты сваім блізкім, — адзначыў кіраўнік раёна. — Важна, каб яны сацыялізаваліся, бо такія людзі могуць стаць прычынай бяды.

На нарадзе разгледжаны прамежкавыя вынікі летняга аздараўлення дзяцей. Паказчык роўны 109%. Рабяты змаглі адпачыць у прышкольных, палатачных, лагерах працы і адпачынку, «Вясёлцы» на Свіцязі. Дарэчы, летні арганізаваны адпачынак працягваецца. Чацвёртая, завяршаючая, змена праходзіць у «Вясёлцы», працуюць прышкольныя лагеры ў райцэнтры.

У раёне працягваюць фіксаваць выпадкі захворвання на COVID-19. Карэліччане пачалі больш актыўна прышчапляцца: 13,5% жыхароў раёна атрымалі прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. Рэйдавая брыгада раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правярае аб’екты гандлю і грамадскага харчавання на прадмет выканання антыкавідных мерапрыемстваў. За мінулы тыдзень за невыкананне масачнага рэжыму да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 чалавек.

 

Іна ЛЕЙКА