В Кореличском районе убрано 66% площадей зерновых и зернобобовых культур

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 10 жніўня хлебаробы Карэліччыны абмалацілі 12609 гектараў зерневых і зернебабовых культур, альбо 66% ад плану. Намалочана 57918 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,9 цэнтнера з гектара.

Карэліцкі раён знаходзіцца на трэцяй пазіцыі ў вобласці па тэмпах жніва. Першым ідзе Гродзенскі раён, дзе абмалочана 64% плошчаў, другім — Бераставіцкі (63%).

Па ўраджайнасці Карэліччына ўтрымлівае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну (65,4 ц/га) і Бераставіцкаму (48,7 ц/га).

Убраныя палі аператыўна вызваляюцца ад саломы. Вызвалена 67% убраных плошчаў.

Поўнасцю ўбраны рапс. Намалочана 8735 тон пры ўраджайнасці 27,6 ц/га.

Лён-даўгунец убраны на 93% плошчаў. Сабрана 180 тон ільносемені пры ўраджайнасці 3,2 ц/га. Ільнотраста паднята і звезена з 44 га (2%).

ворыва глебы пад сяўбу азімых праведзена на 19% плошчаў.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 78% сена, 89% сенажу. На адну ўмоўную галаву маецца 15,8 цэнтнера кармавых адзінак, што больш мінулагодняга паказчыка на 0,1 ц к. а.