В Кореличском районе завершена жатва, получено 83 тысячи тонн хлеба

Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 24 жніўня хлебаробы Карэліччыны абмалацілі 18980 гектараў зерневых і зернебабовых культур, альбо 99% ад плану. Намалочана 83916 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 44,2 цэнтнера з гектара.

Карэліцкі раён першым у вобласці завяршыў уборачную кампанію.

Па агульным намалоце Карэліччына ўтрымлівае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму раёну (180504 т) і Шчучынскаму (91913 т). На Гродзеншчыне абмалочана 93% зерневых і зернебабовых культур, атрымана 1074823 т збожжа.

Убраныя палі аператыўна вызваляюцца ад саломы. Вызвалена 73% убраных плошчаў.

Ільнотраста звезена з 31% плошчаў. Сабрана 277 тон ільносемені пры ўраджайнасці 2,7 ц/га.

ворыва глебы пад сяўбу азімых праведзена на 39% плошчаў. Падрыхтавана 81% глебы пад сяўбу азімых крыжакветных культур. Пасеяна 72% азімых крыжакветных.

Пад азімую сяўбу маецца 59% мінеральных угнаенняў, у тым ліку 56% азоту, 26% фосфару, 78% калію.

Нарыхтавана 99% арганічных угнаенняў пад азімую сяўбу, вывезена 78%, унесена 33%.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Нарыхтавана 79% сена, 94% сенажу. На адну ўмоўную галаву маецца 16,8 цэнтнера кармавых адзінак, што больш мінулагодняга паказчыка на 0,3 ц к. а.

Іна ЛЕЙКА