21 сентября — День мира. О работе Кореличской РО «Белорусский фонд мира» рассказывает Ирина Осташевич

Кожны год 21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру. Гэты дзень Генеральная Асамблея абвясціла днём умацавання ідэалаў міру сярод усіх краін і народаў — як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Пра дзейнасць Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру» расказвае яе старшыня Ірына Асташэвіч

арэліцкае раённае грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру» актыўна ўдзельнічае ў сацыяльна-значных мерапрыемствах, якія праводзяцца раённым і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі. Так, штогод 4 навучэнцаў агульнаадукацыйных школ раёна становяцца стыпендыятамі фонду міру. Рабят запрашаюць у адзін з раёнаў Гродзеншчыны, дзе ва

ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць заслужаныя ўзнагароды. Напрыклад, у мінулым навучальным годзе стыпендыятамі сталі Лізавета Шавейка з СШ №1 райцэнтра, Лізавета Сланеўская з СШ №2 г.п. Карэлічы і дзве вучаніцы сярэдняй школы г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай Яна Філончык і Улад Каласоўскі.

Асаблівую актыўнасць арганізацыя праяўляе ў час навагодніх і калядных святаў, калі ўсе чакаюць цуду. Так, у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» мы падарылі раённаму Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі каштоўны падарунак, а салодкія падарункі адправіліся ў Сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна, дзе іх чакалі дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Напярэдадні Дня абароны дзяцей наша арганізацыя стала сузаснавальнікам і спонсарам раённага конкурсу дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў». У рамках акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары» двое медыцынскіх работнікаў Карэліцкай ЦРБ атрымалі дыпломы, падарункі і грашовыя сертыфікаты. Напярэдадні Дня ведаў было вельмі прыемна ўручыць шасці выхаванцам Сацыяльна-педагагічнага цэнта партфелі з наборам канцылярскіх прыладаў. Усё гэта стала магчымым дзякуючы добраахвотным ахвяраванням ад жыхароў нашага і іншых раёнаў. А гэта дарагога варта, бо мы моцныя толькі тады, калі разам.

Іна ЛЕЙКА