Какие меры приняли организации Кореличского района после рейда газеты «Полымя» и санстанции

«Адрасы безгаспадарчасці» — пад такім загалоўкам у № 66 ад 21 жніўня 2021 г.  у раённай газеце «Полымя» быў змешчаны рэйд раённай газеты «Полымя» і Карэліцкага райЦГЭ, у якім паведамлялася аб парушэннях землекарыстання. Рэдакцыя звярнулася ў названыя ў крытычным артыкуле арганізацыі і атрымала ад іх кіраўнікоў адказы.

Райцаўскі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе аб тым, што парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ліквідаваны 20 жніўня: арганізаваны і праведзены пакос пустазелля і травы на прылягаючай тэрыторыі да месца прыпынку аўтамагазіна (былы павільён прыпыначнага пункта) в. Сёгда; арганізавана і праведзена ўборка бытавога смецця на прылягаючай тэрыторыі да прыпыначнага павільёна в. Міратычы.

Начальнік ДРБУ № 158 КУП «Гроднааблдарбуд» Мікалай Кадлубай піша, што 21 жніўня абкошана тэрыторыя, якая прылягае да прыпыначнага пункта ў в. Рамейкі; 23 жніўня прыбраны мяшкі са смеццем на аўтобусным прыпынку в. Скрышава; а 1 верасня ўбраны пустыя бутэлькі на аўтобусным прыпынку насупраць магазіна ў в. Міратычы.

«У аграгарадку Варонча арганізавана і праведзена ўборка прылягаючай да кантэйнера тэрыторыі ад рытуальных адходаў», — такі адказ даслаў рэдакцыі дырэктар Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Рудак.

У допісе намесніка дырэктара Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Анастасіі Урбановіч паведамляецца, што праведзены пакос пустазелля і травы на прылягаючай тэрыторыі да магазіна і складскога памяшкання в. Міратычы.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА