Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем народного единства

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Вялікія выпрабаванні выпалі на долю беларускай зямлі, шмат хто спрабаваў замахнуцца на недатыкальную святыню нашай дзяржавы. Але дух патрыятызму і грамадзянскага абавязку людзей, згуртаваных адзінай мэтай, заўсёды заставаўся галоўнай зброяй, якая супрацьстаяла ворагам.

Народнае яднанне, згуртаванасць і патрыятызм заўсёды дапамагалі Беларусі ў цяжкія перыяды гісторыі. Гэтае дзяржаўнае свята — даніна глыбокай павагі да слаўнага мінулага роднай Бацькаўшчыны, подзвігу продкаў і векавых традыцый нашай шматнацыянальнай дзяржавы. Сёння для нас, жыхароў Карэліччыны, найважнейшая задача — падтрыманне традыцый узаемаразумення і добрасуседства. Няхай гэты дзень аб’яднае людзей, надасць сіл для ўпэўненага руху наперад і новых здзяйсненняў!

Сёння мы адзначаем больш чым проста свята. Мы ўшаноўваем беларускі народ. Менавіта ён працягвае даказваць усяму свету, што няма перашкодаў для развіцця, росту, поспеху. Менавіта ён застаецца тым падмуркам, на якім трымаецца жыццё, захоўваюцца маральныя каштоўнасці і выхоўваюцца дзеці.

У гэты знамянальны дзень хочам пажадаць моцнага здароўя, шчасця, дабра, мірнага неба над галавой і дасягнення пастаўленых мэтаў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў