На планерке у председателя: от коронавируса привито 23% кореличчан, «Спутник Лайт» для учащихся профтех и стройотряд на уборке яблок

Карэліччане пачалі актыўней прышчапляцца ад COVID-19. Пры гэтым зафіксаваны рост захварэўшых. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева.

Па словах галоўнага ўрача Карэліцкай ЦРБ Дануты Скварады, прышчэпку атрымалі 4475 жыхароў раёна, або 23,3%. З усёй колькасці прышчэпленых на каранавірус захварэлі толькі 17 чалавек, або 0,4% ад колькасці прышчэпленых. Ва ўсіх выпадках хвароба працякала ў лёгкай форме, без пнеўманій і размяшчэння чалавека на апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Запісацца на вакцынацыю можна па тэлефоне 2-12-70.

У раён паступіла вакцына “Спадарожнік Лайт”, якой будуць прышчэплены навучэнцы Карэліцкага і Мірскага прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Плануецца, што ўкол атрымаюць 80 навучэнцаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Гэтай жа вакцынай будуць прышчэпліваць юнакоў ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія прызываюцца на тэрміновую ваенную службу.

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі працягвае кантраляваць захаванасць масачнага рэжыму ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. На мінулым тыдні ў адносінах да 7 прадаўцоў магазінаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Кіраўнік раёна Генадзій Шатуеў даручыў адпаведным службам узмацніць кантроль за захаваннем антыкавідных мерапрыемстваў, вячэрнім і начным асвятленнем райцэнтра, працягнуць добраўпарадкаванне возера Быкава.

Таксама паведамлялася, што ў раёне пачнуць сваю работу два студэнцкіх атрада. СВК “Жухавічы” прыме моладзь на ўборку яблык, ДП “Чарняхоўскі-Агра” — на сельгасработы.

Іна ЛЕЙКА