На планерке у председателя: поездка на областные «Дожинки», рост заболеваемости COVID-19 и ограничительные меры

Па намалоце зерневых і зернебабовых культур у бягучым годзе Карэліцкі раён заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве сярод раёнаў. Пра гэта паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў падчас рабочай нарады з намеснікамі.

— 25 верасня горад Скідзель сустракае ўдзельнікаў абласнога свята “Дажынкі-2021”, — адзначыў кіраўнік раёна. — Карэліцкі раён прадставяць лепшыя працаўнікі палёў і фермаў, якія будуць адзначаны ўзнагародамі і віншаваннямі ад кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Па словах першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерыя Літвіна, азімыя зерневыя культуры пасеяны на 45% плошчаў, пад іх сяўбу ўжо падрыхтавана 73% глебы. Праводзіцца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 33% плошчаў, валавы збор складае 60295 тон пры ўраджайнасці 382 ц/га. Вызвалена 33% плошчаў, занятых пад бульбай. Атрымана 1025 тон другога хлеба пры ўраджайнасці 311 ц/га. Агародніна ўбрана на 34% плошчаў, сабрана 1102 тоны. Уборка цукровых буракоў таксама набірае тэмпы. На сёння ўбрана 3% плошчаў, накапана 4661 тона пры ўраджайнасці 524 ц/га, вывезена на буракапрыёмныя пункты 3614 тон. Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Маецца 86% сена, 102% сенажу і 34% сіласу. Назапашана 66461 тона кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву маецца 23,1 ц кармавых адзінак, што на 0,5 ц к.а. менш за адпаведны перыяд мінулага года. Такое нязначнае адставанне звязана з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Плануецца, што паказчык вырасце і дасягне мінулагодняга.

Удзельнікі нарады засяродзілі ўвагу на ўзрастаючай колькасці хворых на COVID-19. Таксама зафіксаваны рост вострых рэспіраторных захворванняў і пнеўманій. У раёне ўводзяцца мінулагоднія меры засцярогі ад віруса: абмежаванне на правядзенне масавых мерапрыемстваў, абавязковае нашэнне масак у месцах з масавым знаходжаннем людзей, абавязковая наяўнасць дэзсродкаў пры ўваходзе ў магазіны, аптэкі і іншыя месцы грамадскага карыстання. Спецыялісты раяць часцей мыць рукі і пазбягаць людных месцаў.

Расце колькасць атрымаўшых прышчэпку ад каранавіруса. На сёння прышчэплена 20,43% карэліччан. Сярэднеабласны паказчык складае 21%. Неўзабаве пачнецца вакцынацыя супраць грыпу, якая робіцца праз 2 тыдні пасля правядзення прышчэпкі ад каранавіруса.

Іна ЛЕЙКА