Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем знаний

Паважаныя педагогі, навучэнцы і бацькі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам навучальнага года!

 1 верасня — гэта адзін з самых добрых і светлых дзён восені, напоўнены шчаслівымі ўспамінамі і радаснымі чаканнямі. Скончыліся летнія канікулы, і для ўсіх школьнікаў надыходзіць новы этап вучобы, зносін з сябрамі, поспехаў, дасягнення пастаўленых мэт. Асабліва запамінальным гэты дзень стане для 138 першакласнікаў Карэліцкага раёна, для якіх разам з першым званком адчыняцца дзверы ў новы свет, поўны цікавых адкрыццяў і яркіх уражанняў.

Жадаем вам, дарагія рабяты, добрых адзнак, цікавых урокаў і хай навучальны год адкрые вам новыя магчымасці ў пакарэнні вяршыняў ведаў.

У гэты дзень асаблівыя словы ўдзячнасці мы выказваем у адрас педагогаў, якія з самых ранніх гадоў вядуць дзіця па жыцці, фарміруюць яго асобу і раскрываюць патэнцыял. Няхай веды і навыкі, атрыманыя вашымі вучнямі, стануць надзейнай базай у іх развіцці.

Пачатак навучальнага года — гэта хвалюючы перыяд і для    бацькоў. Упэўнены, што ваш шчыры ўдзел у вучобе дзяцей, падтрымка і разуменне ўвасобяцца ў іх добрых адзнаках і дасягненнях.

Дарагія сябры! Жадаем вам здароўя, поспехаў і штодзённага руху наперад! Няхай новы навучальны год будзе напоўнены радасцю, яркімі падзеямі і адкрыццямі.

З Днём ведаў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў