С какими вопросами звонят кореличчане на «прямые линии» в райисполком

Карэліччане працягваюць тэлефанаваць на суботнія «прамыя лініі» да кіраўніцтва райвыканкама, каб вырашыць свае жыццёвыя пытанні.

Напрыклад, жыхарка вуліцы 8 Сакавіка прасіла занізіць бардзюр па вуліцы Камсамольскай, 16, каб забяспечыць праезд на яе вуліцу. Работы па заніжэнні бардзюра выкананы раённым камунгасам.

Жыхарка вуліцы 8 Сакавіка ў райцэнтры прасіла забяспечыць праезд да яе дома. Карэліцкім камунгасам заяўка выканана: цяпер патрабуемы праезд існуе па вул. Камсамольскай.

Жыхарка вёскі Лясок запыталася, калі ў карэліцкай лазні пачне працаваць басейн. У райвыканкаме патлумачылі, што сацыяльна значныя паслугі лазні і душа датуюцца з мясцовага бюджэту і аказваюцца ў поўным аб’ёме, паслугі ж басейна датацыі не падлягаюць. Для ўзнаўлення яго работы патрэбна адрамантаваць сістэму водападрыхтоўкі коштам 65 тысяч рублёў. Рамонтныя работы будуць праведзены пасля вызначэння крыніцы фінансавання.

Жыхарка Аканавіч прасіла ўладкаваць у вёсцы аўтобусны прыпынак. У ДРБУ-158 патлумачылі, што пры распрацоўцы бюджэту на наступны год гэты аб’ект будзе разгледжаны для ўключэння ў пералік аб’ектаў рамонту.

Іна ЛЕЙКА